Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Пане Каханку і ягоны палац

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адным з найслаўнейшых ураджэнцаў беларускай зямлі быў Караль Станіслаў Радзівіл. Даведнік «Энцыклапедыя ВКЛ»: «[Караль Станіслаў] Радзівіл увайшоў у гісторыю як легкадумны палітык і абмежаваны чалавек. Жорсткі да падуладных, ён ставіўся добразычліва да шляхты (улюбёны зварот «пане каханку») і быў папулярны ў яе асяроддзі. Трымаў тэатр і аркестр у Нясвіжы, пабудаваў летнюю рэзідэнцыю ў Альбе пад Нясвіжам, аднавіў палац у Слуцку. Аматар неверагодных баек і экстравагантных учынкаў, Радзівіл як персанаж увайшоў у літаратуру (творы Г. Жавускага, З. Красінскага, І. Ходзькі, Ю. Славацкага, Ю. І. Крашэўскага і інш...».

Неверагодныя байкі... Мемуарысты канца XVIII стагоддзя запісалі ягоны расказ, як у Каспійскім моры ён злавіў сірэну, закахаўся ў яе, яна нарадзіла яму пяць бочак селядцоў і адплыла ў пеністыя хвалі... Таксама расказваў, як плаваючы па Міжземным моры, сышоў на Сіцылію, залез цераз Этну ў пекла і пабачыў там мноства езуітаў, закаркаваных у бутэлькі. Сам Люцыпар патлумачыў яму, што загнаў іх туды, каб не перавялі ўсіх чарцей у каталіцтва... Расказваў таксама, як штурмаваў Гібралтар. Крапасная артылерыя абрушыла агонь на штурмуючых, яму, аднак, удалося цераз град снарадаў уварвацца на абарончы вал, а там ён заўважыў, што сядзіць толькі на адной палове каня; другую абарваў снарад. На здзіўленне слухачоў, ці так было ў сапраўднасці, адказаў, што не помніць, бо яго самога раней снарады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF