Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

У каханні пра подласць не гавораць (ч.2)

Ганны КАНДРАЦЮК

— Сямейная здрада — ці гэта сенсацыя? Хто яе не пасмакаваў, не апарыўся, не расчараваўся ў сваім ідэале? Для цябе яна агідная і балючая, для мяне — наадварот, жаданая інспірацыя, глыток свабоды, — разважаю ўголас, каб неяк суцешыць Ніну. — Ёсць і такія, якім даспадобы смак здрады і прыніжэння. А часам ідзе пра звычайны недахоп даросласці ў людзей...

— Але! Добра гаварыць, — абрывае паток суцяшальных баналаў Ніна, — толькі чаму ў нашым свеце сапраўдная здрада гэта тады, калі здрадзіць жанчына. Усе крычаць, асуджаюць яе. Мужык здрадзіць і ўсё нармальна. Нікому гэта не цікава. А першай асобай, якая стане хаваць дурны ўчынак, будзе яго жонка. Памятаю наш сямейны альбом, — загараецца Ніна, — там дзед і баба ў вышыванках каля царквы ў Кажанах, сваячка з Харкава з букетам белых гладыёлусаў, нямецкі пашпарт бабулі Тацяны з 1916 года, і яна на здымку, як шкура знятая з маёй мамы, шляхетны воблік, сумныя, загледжаны дзесьці далёка-далёка вочы. Каляровыя здымкі з вяселля амерыканскіх сваякоў пры адкрытым аўтамабілі. Я на коніку поні ў Звежынецкім парку, мая малодшая сястра Бася на экскурсіі ў Аўгустове з класам. І разам... галерэя элегантных дзяўчат з экзатычнымі імёнамі: Інга, Грэта, Гейке... Памятаю такое прысвячэнне, на адвароце: Kochanemu Wieśkowi — Greta, zawsze liebte. Ну бляха, гэта ж яго дзеўкі з таго шчэцінскага рэйдзіку. Ці нармальны бацька і маці будуць галубіць доказ сваёй здрады і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF