Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Мужыцкі лёс (ч. 30)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І ў чым быў вінаваты Дземянюк? Ні ў чым! І гэта ганьба не была лепшай ад ганьбы і здзекаў саміх гітлераўцаў. Але гэта «геройства» чынілі ўсе і ў тым ліку слаўныя саветы, і пра гэта можна пісаць тоўстыя кнігі і пішуцца яны, каб людзі ведалі праўду.

Наш дзядзька Міхал Марчук таксама апынуўся ў гэтай хаціне ў Залешанах з іншымі людзьмі яму незнаёмымі. Калі яна гарэла як паходня, і людзі гарэлі, і жывыя яшчэ ахвяры вывалілі запертыя знадворку дзверы, чуў я, што ў гэтым дапамагалі ім некалькі добразычлівых і з добрым сэрцам жаўнераў Бурага, якія стралялі ў паветра, каб нашы людзі маглі бяспечна ўцячы з гэтага пекла. Міхалу ўдалося ўцячы і бяспечна вярнуцца дамоў. На жаль, гэта шчасце не ўсіх спаткала і дзясяткі людзей загінулі. Мой верны друг і адданы беларус Сярожа Нічыпарук, пра якога пастаўлены слаўны кінафільм п.з. «Сярожа», на гэтым месцы цярпення і пакут страціў у агні некалькі сваіх блізкіх і родных. Гэты высакародны чалавек ніколі не палае нянавісцю да людзей, што ўчынілі дзікую расправу. А гэта не так лёгка і не кожнаму такое духова выстаяць.

І таму пры нагодзе яшчэ раз хочацца паўтарыць словы рускага пісьменніка: «Даносчыка нельга параўноўваць з нікім і з нічым. Думаю, што параўнанне з даносчыкам было б крыўдным нават для тыфознай вошы». І гэта праўда, і коратка, і ясна: „Он хуже тифозной воши». Ён здраднік, ніхто іншы. Але яму самому гавары гэта ў жывыя вочы сто разоў: ён толькі будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF