Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Архіепіскап Сіман даражыў беларускай мовай і культурай

Аляксей МАРОЗ

Працяг размовы з Кацярынай Бяляўскай — загадчыцай Галерэі «Нараўка» імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, пляменніцай пакойнага архіепіскапа Сімана.

— Вы з’яўляецеся пляменніцай пакойнага архіепіскапа Сімана (Раманчука).

— Так, архіепіскап Сіман гэта родны брат маёй мамы, а свае творы напісаныя на беларускай літаратурнай мове падпісваў ён імёнамі сваіх бацькоў, Сашка і Марыя, маіх любімых дзядулі і бабулі.

— Яны напэўна Вам многа расказвалі пра свайго сына, які пазней стаў архіепіскапам.

— Бабуля і дзядуля жылі ў Гушчэвіне. Я многа часу праводзіла ў дзядоў на канікулах. Менавіта там я многа даведалася аб маім дзядзьку, які ахвяраваўся служыць Богу і другому чалавеку. Для архіепіскапа Сімана заўсёды вельмі дарагімі былі беларуская мова, літаратура і культура, якія лічыў роднымі. Пра свайго брата расказвала мне мая мама Ніна і я сама на падставе размоў з маім дзядзечкай, архіепіскапам Сіманам, многа даведалася аб яго ахвярнасці ў служэнні Богу і людзям і аб яго прывязанасці да роднай зямлі і беларускасці, якую вынес з роднай хаты і якой прасякнуў здабываючы вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў Мінску.

— Будучы студэнтам архіепіскап Сіман жыў у адным пакоі з Нілам Гілевічам, вучыўся ў тым самым часе, што Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, меў магчымасць спатыкацца з Міхасём Лыньковым, Кандратам Крапівой, Якубам Коласам, Іванам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF