Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Грамадскія арганізацыі ў Бельскай гміне

В. ХРЫСЦІНІН

У адпаведнасці з заканадаўствам у нашай дзяржаве ўсе органы тэрытарыяльнага самакіравання абавязаны супрацоўнічаць і падтрымліваць грамадскія арганізацыі. Аднак супрацоўніцтва не заўсёды з’яўляецца правільным. З абодвух бакоў існуюць бар’еры, і яны, у прыватнасці, з’яўляюцца вынікам няведання і адсутнасці ўзаемнага даверу. Супрацоўніцтва мясцовых улад з гэтак званым трэцім сектарам з’яўляецца неабходным дзеля эфектыўнага задавальнення патрэб мясцовых супольнасцей ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Асновай супрацоўніцтва, паводле законаў, з’яўляюцца праграмы супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі, якія прымаюцца мясцовымі (гміннымі) радамі.

У Бельскай сельскай гміне кожны год прымаецца канкрэтная ды адпаведная да патрэб гміннай супольнасці праграма. Аднак яе рэалізацыю можна ўспрымаць па-рознаму. Войт Бельскай гміны заўсёды пасля заканчэння чарговага года прадстаўляе справаздачу аб выкананні праграмы супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі. За кожным разам Рада гміны аднагалосна яе адабрае. Нядаўна папрасіў я спадарыню Раісу Раецкую — войта Бельскай гміны даць інфармацыю аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве гміны з грамадскімі арганізацыямі. Даволі хутка атрымаў адказ, што поўная інфармацыя прадстаўлена ў справаздачах за 2013-2019 гады, даступных на вэб-старонцы: http://bip.ug.bielsk.wrotapodlasia.pl/ae2eb8f1486953c/33a0933433c9b89/, якая знаходзіцца ў інфармацыйным бюлетэні Гміннай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF