Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Ля вытокаў Бобры (10). Баіцца толькі холаду ад Бобры

Уршуля ШУБЗДА

Сёння, калі СМІ ствараюць штучныя раі, правінцыйнае жыццё ў гармоніі з прыродай стала рэдкасцю. Нават жыхары прыбаброўскага Ялова часам не пазнаюць месцаў, якія сотні разоў наведвалі ў стаптаных чаравіках. Усётакі вада Бобры вяртае памяць пра мінулае, дзяцінства і маладосць, пра супольнасць людзей, сяброў, яна захоплівае ўвесь свет мінулага і цяперашняга досведу, як добрага, так і балючага.

— Тут за Ліпскам то ўсё было праваслаўнае: Красно, Ракавічы, Кур’янка... У Рыгалаўцы таксама была царква, але як у час вайны бацюшка ўцёк, то людзі пачалі пераходзіць на каталіцызм. І там зрабілі з царквы касцёл, гэта пры самой мяжы, там зараз і Гародня, — тлумачыць спадар Ян са сваёй заімшэлай лавачкі. — Раней толькі трох католікаў было, але зараз усё памянялася і амаль праваслаўных няма. Напачатку драўляная царква ў Ліпску была. Помню, як да школы хадзіў, то туды заўсёды заглядаў. Пазней разабралі яе. Казалі, што калісьці было тры цэрквы тут у ваколіцы. У Ліпску, як царкву разабралі, то ікону перанеслі ў касцёл.

Першы праваслаўны прыход існаваў у Ліпску з XVI стагоддзя. З далучэннем уніятаў былі зроблены намаганні, каб пабудаваць новы храм. 28 жніўня 1880 г. была афіцыйна асвечана новая мураваная святыня. Тады таксама была перанесена з царквы асабліва шанаваная ікона Маці Божай. Калі Польшча вярнула незалежнасць, царква ў Ліпску была знесена, і на яе месцы ў 1937 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF