Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Зімовы цягнік

Яўген ВАПА

Тыдзень назад пісаў я пра свае памятныя хвіліны, звязаныя з зімой стагоддзя на зломе 1978 і 1979 гадоў. Тады сітуацыя была такой напружанай, што цягнікі не былі ў змозе прабівацца праз гурбы снегу і пашкоджаныя марозам рэйкі. Зараз таксама будзе і пра цягнікі, і мароз. Менавіта тры тыдні таму ў час першага атаку зімы ўрэшце ўдалося мне дабрацца на цягніку ў сваё роднае старонне. Пасля звыш двух дзясяткаў гадоў адсутнасці чыгуначных спалучэнняў на трасе Беласток — Гайнаўка ўрэшце была магчымасць падарожнічаць на маім любімым транспартным сродку, які вяртаў паўднёвую частку Падляшскага ваяводства ў цывілізацыйна-камунікацыйнае рэчышча. Перспектыва першага падарожжа моцна мяне ўсхвалявала і я з адпаведным рэзервам часу папёр на беластоцкі чыгуначны вакзал з эмоцыямі выпісанымі на твары. Спяшаўся я быццам той юнак на натхняльную сустрэчу са сваёй непаўторнай абранніцай. На вакзале, а гэта было каля другой гадзіны пасля абеду, працавалі толькі дзве касы, да якіх стаяла адна, доўгая чарга пасажыраў на амаль усёй даўжыні вакзала. Тут мой запас часу аказаўся лагістычным поспехам, які дазваляў спакойна наглядаць і за ўнутраным дызайнам адрэстаўраванага вакзала, і сачыць за чаргой. За чаргой сачыў і чыгуначны ахоўнік, які на вока адмерваў бяспечную каранівірусную дыстанцыю паміж намі, і раз-пораз слоўна дакараў нас за блізкі кантакт з плячыма папярэдніка. Калі ўрэшце апынуўся я перад касіркай і ўзрушаным голасам папрасіў білет да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF