Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Розныя Беларусі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінулы тыдзень не пакінуў варыянтаў выбару тэмы для чарговага фельетона. Гэта так званы „Усебеларускі сход”, анонс і хада якога трансляваліся ў Беларусі з дзяржаўных экранаў і радыёперадатчыкаў, і, як кажуць, з кожнага праса і патэльні. Па родзе заняткаў давялося паглядзець значную частку праграмы гэтага „велічнага хуралу”, на які былі сабраныя „лепшыя людзі краіны” — агулам каля 2400 нікім не абіраных дэлегатаў і яшчэ каля 300 пачэсных гасцей. Цягам усяго агляду не пакідала адчуванне вяртання ў гады нават не маладосці а ранняга юнацтва — а менавіта прагляду камуністычных з’ездаў у Савецкім Саюзе. Гэта якраз той выпадак, калі тэрміналогія прамоўцаў не тое, што гаварыла, а крычала сама па сабе. Дазвольце тут працытаваць набор шэрагу штампаваных фраз, за якімі няма ніякага сэнсу і фактычнага зместу: „переход к интенсивной модели”, „рост объёмов продукции, модернизация”, „первое место по производству картофеля”, „стимулирование внутреннего потребления”, „в числе мировых лидеров”, „результат слаженных действий коллективов”, „ярким примером подлинного народовластия”, „динамика конституционных преобразований”. І так ва ўсіх прамовах — пустыя словы, лозунгі і клішэ. На трыбуне знайшлося месца і жанчыне-ткачу (яе называлі менавіта ткач!), і кіраўніку афіцыйных прафсаюзаў і маладому камсамольцу, і многім іншым элементам, якія трымаюцца правільнага курсу. І, назіраючы гэта праз каляровы тэлевізар, часам здавалася, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF