Ніва № 08 (3380), 21 лютага 2021 г.

Надзея бельская

Міра ЛУКША

Надзеі Артымовіч споўнілася 75 гадоў. Віншуем! Нарадзілася яна 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, дзе яе бацькі, патомныя бяльшчане, якраз гасцявалі, заспетыя лютаўскай завірухай. І хаця Надзею лёс кідаў па розных мясцінах, вярнулася ў сваю айчыну, для якой спявае вечную песню. У Бельску прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў беларускую пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. вывучала русістыку ў Настаўніцкай студыі ў Беластоку, а пазней — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. Жыла ў Варшаве. Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў роднай «Ніве» ў красавіку 1970 г. на „Літаратурнай старонцы” („Ой, ляцелі гусі”). Пісала б ціхая і засяроджаная ў сабе Надзея свае занатоўкі на лістах паперы, не паказваючы чытачу, калі б не Юрка Туронак, які яе вершы даслаў у «Ніву». Але на працягу шасці гадоў (1970-1975) было надрукавана ў „Ніве” ўсяго 13 прапанаваных паэтэсай вершаў. Але Георгій Валкавыцкі і «Белавежа» адразу пасля дэбюту запрасілі яе да сябе, на славутыя семінары. Я там, на семінары як пятнаццацігадовая вучаніца, таксама пасля дэбюту ў «Белавежы», прыехаўшы ў Беласток на сустрэчу, убачыла яе першы раз, разам з Сакратам, Янам, Георгіем, Юркам, Віктарам... Гэта была марозная сапраўдная зіма 1973/1974 года. Усе «белавежцы» былі яшчэ маладыя, недзе трыццаціпаругадовыя, крышку старэйшыя за маю маму, з якой я прыехала (найстрэйшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF