Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

У Клюковічах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Было тут раней пра Вычулкі; вёска гэтая з’яўляецца свайго роду звяном ланцужка інакш званай «доўгай вёскі», прымыкаючы шчыльна з аднаго боку да Клюковіч, а з другога — пакуль там не стала дзяржаўнай граніцы — да Лумны. Упрытык за Клюковічамі — ад захаду — Літвінавічы, далей Пясчатка і Тымянка. Калі б не шыльды з назвамі мясцовасцей і абярэжныя крыжы, дык можна было б сказаць, што Вычулкі і Клюковічы з’яўляюцца адной вёскай...

Вікіпэдыя: «Пачаткі Клюкавічаў адносяцца да другой паловы 15 ст., калі вялікі князь Казімер Ягелончык дараваў баяру Туру землі, якія сягалі ажно пад вёску Нурэц на захадзе і Лумна на ўсходзе. У 1499 г. валоданьне гэтымі землямі пацьвердзілі ўнукі Тура Карніла ды Івашка Андрэйкавічы, з гэтага году паходзіць першая пісьмовая згадка пра вёску Клюкавічы. У 16 ст. вёска стала цэнтрам падзеленага маёнтку, а ў 1567 г. валодаў ім Аўрам Букраба, які прыняў прозьвішча Клюковіцкі. Праз 17 ст. маёмасьцяй уладала сям’я Кахлеўскіх, а ў 18 ст. Кавалеўскіх. Пасьля паўстаньня 1863-1864 гадоў маёнтак быў адабраны ўладальнікам і пераданы царскаму маёру Эдуарду Мінкельдэ, які прадаў яго ў 1910 г. Крыштафу Атупе. У міжваенны пэрыяд Клюкавічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 412 жыхароў у вёсцы (88 каталікоў, 320 праваслаўных, 4 юдаісты; 88 палякаў, 318 беларусаў, 1 габрэй і 2 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF