Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

У каханні пра подласць не гавораць

Ганна КАНДРАЦЮК

— Маёй маме абрыдла жыць, яна плакала і хацела памерці, — пачынае Ніна. — І малілася, каб Бог забраў разам і мяне да сябе. А Бог, як не круці, выручыўся чорнай каровай.

— Добры пачатак!

— Не-не, пачатак страшны.

Ніна кажа што гэта не так проста і салодка:

— Пачатак быў горкі. Агідны... Такі, што і сорам каму чужому распавядаць. Мае бацькі пазнаёміліся і планавалі з’ехаць на нямецкія землі. Дзядзька Сашка прыжыўся ўжо ў Шчэціне ды абяцаў дапамагчы ім на новым месцы. Ужо назбіралі грошай на дарогу, купілі новую вопратку — не паедзеш жа ў свет у старых ганучах. Мама прачнулася раніцай і кажа: «Нічога ў нас не атрымаецца». Сон ёй такі прысніўся. Заляцела ў хату ластаўка, лётае, кружыць, шчабеча. Прысела ля берага лампадкі, што ля іконы і заглядае ў кілішак. А там у лампадцы, дзе аліва, яечка як напарстак, такое рабое. Маці далікатна ўзяла ў рукі, але яно выкаўзнулася з пальцаў, упала на зямлю і разбілася. З сярэдзіны стружка крыві пацякла. І ластаўка ўпала, ляжыць мёртвая. Маці спужалася, сэрца ламоча, вырываецца з грудзей. Ледзь дачакалася раніцы. Адразу пабегла да строй Юстынчыхі, каб бабка сон разгадала. Тая падумала і кажа: «У цябе пад сэрцам дзіцятка расце. Яно да гэтай хаты прыпісана, да гэтых ікон. Паедзеш у чужы край, скінеш дзіцятка ды сама ў пясок без пары пойдзеш. Выбірай, што табе міла».

Маці вярнулася дамоў у слязах. Яна не ведала ці гэта ад шчасця, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF