Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Наіўная вера ў Саветаў (ч. 29)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Мой бацька быў простым чалавекам і мог так амаль па-дзіцячаму і па-дурному думаць і ацэньваць дыктатара. Але ж яны, расейцы, беларусы... сёння яны граматныя, а нават сярод іх ёсць вучоныя; дык і яны таксама думаюць і гавораць, як мой ужо даўно пакойны бацька. Мала таго, завуць дыктатара і людаеда Сталіна геніем. Так, гэта быў «геній», якога яшчэ свет не бачыў, бо адправіў на той свет амаль 80 мільёнаў нявінных ахвяр. Што не «геній»? Падумайце толькі. І дзіўная была адпраўка нашых людзей у савецкі рай, і нават былі смешныя гісторыі ў гэтым. Аднойчы ў нас нейкі агітатар красамоўна выхваляў сваю айчыну «рабочых і сялян» і запрашаў, каб нашы людзі ехалі туды. Але мужыкі як мужыкі, хочуць ведаць як найбольш і ўсё пытаюцца аб дабрабыце ў саветах і таго, і таго яшчэ не разумеюць. І ў канцы агітатару гэта надта абрыдла і ясна, і зразумела на канец прамовіў: «Ведь у нас в Советском Союзе хватит только выйти из избы и задрать голову вверх да открыть глотку, и сразу с неба летит галушка и бац тебе в рот». І тут мужыкі прызадумаліся, ці сапраўды ў савецкай Расіі такія цуды здараюцца і няма патрэбы нічога амаль рабіць, бо калі выйдзеш з хаты і падымеш голаў угару і адкрыеш толькі рот, а з неба галушка ляціць і пац туды, і адзін толькі труд — пракаўкнуць яе, і больш нічога. Дык нават габрэі, калі Майсей іх вёў калісьці праз пустыню з егіпецкай няволі, дык і яны такой прывілеі не мелі, бо толькі манна ляцела з неба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF