Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Сыры Леўчукоў з Белавежжа

Пачалося ад сыру швейцарскага, а можа, з грэцкай феты? Спадарства Люцына і Адам Леўчукі з Гайнаўкі ад заўсёды любяць сыры, таму іх вырашылі рабіць самі. Сырная інспірацыя бярэцца з дзяцінства і падарожжаў.

Калі спадар Адам Леўчук быў яшчэ дзіцём, яго дзядзька прыносіў яму сыр з дзіркамі ад ОСМ з Гайнаўкі. Ідэальны смак .

— Гэта была мая першая сырная мара — зрабіць такі сыр. Праз некалькі гадоў гэта атрымалася, — прызнаецца ён з гонарам.

Удалося не толькі гэта. У прапанове «Сыроў з Белавежскай пушчы» (брэнд створаны Леўчукамі) знойдзем сыр плесневы, з попелам, блакітны з лавандай, сычужны колеру жаўтка з куркумай і карыцай, казіны вымачаны ў чырвоным віне, тварожны свежы, сычужны сыр са свежымі дадаткамі і корачкі ў аліўкавым алеі, зачыненыя ў слоіках. І шмат іншых прысмакаў. Але што было найпершым?

— І так вы, заахвочаныя свойскім бізнесам, можаце пачаць — ад паездак па фірмах, якім удалося, а і за мяжу — калі трапіце.

— Мы прывезлі з паездкі ў Грэцыю шмат сыру і яго хутка з’елі. Занадта хутка, — успамінае Адам Леўчук. — Таму я крыху пачытаў, пашукаў у інтэрнэце і вырашыў зрабіць сыр сам.

З гэтай мэтай спадар Адам адправіўся на гайнаўскі рынак па свежае малако.

— Я купіў 15 літраў і быў перакананы, што сыру выйдзе з яго шмат. І выйшла: 1,5 кг, але быў ён вельмі добры.

Крок за крокам сям’я Леўчукоў «угрызалася» ў сыраварскі свет. Яны чыталі, глядзелі фільмы ў інтэрнэце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF