Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Хутка наш Дзень

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Дзень незалежнасці Беларусі — Дзень Волі — неўзабаве, 25 сакавіка. Ён адзначае стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы пасля падпісання Брэсцкага міру (3 сакавіка 1918 года). У склаўшайся тады палітычнай сітуацыі 25 сакавіка 1918 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні незалежнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны заходняя частка сучаснай Беларусі з 1915 года знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На астатняй тэрыторыі Беларусі, якая заставалася пад кантролем Расіі, адбываліся працэсы, выкліканыя рэвалюцыйнымі падзеямі ў лютым і кастрычніку 1917 года. Адбыліся выбары ў Канстытуанту Расіі, але пасля таго, як бальшавіцкі ўрад заключыў Брэсцкі мір з Германіяй, уся тэрыторыя Беларусі была акупавана Германіяй. Менавіта на гэтай тэрыторыі 25 сакавіка 1918 года Беларусь упершыню ў гісторыі афіцыйна абвясціла незалежную дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Дзяржаўны суб’ект на той момант не меў уласнай арміі, паліцыі, судовай сістэмы, фінансаў (Германія не дала на гэта згоды і афіцыйнага прызнання). Пасля капітуляцыі Германіі, разам з адыходам з Беларусі германскай арміі, БНР спыніла сваё існаванне. У студзені 1919 года савецкая Чырвоная Армія захапіла беларускія землі, страчаныя ў выніку Брэсцкага міру. Тады ўпершыню была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) — дэ-юрэ самастойнае ўтварэнне, фактычна залежнае ва ўсіх адносінах ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF