Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (6)

Андрэй СЦЕПАНЮК

Карнавальны танец. Пандэмія апрача знішчэння штодзённасці забрала таксама тое, што магло б здарыцца толькі адзін раз у жыцці. Калі б было ўсё па-ранейшаму, у хвіліну, калі пішу гэтыя словы, вучні Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў рыхтаваліся б да пачатку сваёй непаўторнай Стадзёнкі. Хаця на хвіліну, давайце будзем думаць, што нічога не памянялася і вачыма сваёй фантазіі акунемся ў чароўна апранутыя балёвыя залы, дзе стаяць цудоўна прыгожыя маладыя танцоры...

„Зачаць паланэза пара. Падкаморы ўжо рушыў

І, лёгка закінуўшы вылеты ў важным кантушы,

Пакручвае вусы, руку падае пані Зосі

І, ветла скланіўшыся ў першую парачку просе.

За імі ж грамадзяцца іншыя парачкі скора;

Знак дадзены, танец пачаты, — вядзе Падкаморы...”

Адам Міцкевіч, Пан Тадэвуш,

быліна дванаццатая Кахаймася (фрагмент)

Пераклад Браніслава Тарашкевіча

* * *

І паплылі танцы... Пэўна моцна адрозніваюцца сучасныя ад тых, якімі захапляліся нашы продкі, але нічога не змянілася ў тым, якое значэнне апрача забаўляльнага мог мець танец. Асабліва той першы, побач з дзяўчынай ці хлопцам, ад прысутнасці якога заняло дыханне...

„Вальс гучыць, ляцяць сукенкі,

Ноч цячэ, цячэ й віно,

Мне чыталі ўжо Бадлера

І Рэмбо.

Вальс гучыць, знікаюць ружы,

І ляцяць чароды слоў,

Ці пазналі , jasna Panno,

Вы любоў?

Вальс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF