Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Мая зіма стагоддзя

Яўген ВАПА

Сонца, мароз, снег. Зіма зімой становіцца незвычайнай з’явай. Але, відавочна, наш людскі генатып паўночна-ўсходняй еўрапейскай прасторы патрабуе зімовага надвор’я для нармальнага функцыянавання. Стомленыя каранавіруснай эпідэміяй разам з першым снегам і сонцам дарослыя і дзеці павыпаўзалі на двор, быццам апынуліся на курортным адпачынку. Адны з санкамі, другія з кійкамі, трэція на нейкіх з’язджальных прычындалах рушылі ў бок горачак і лясоў. Здавалася, што праз столькі гадоў зімы без зімы людзі пазбыліся санак. Але не, стаялі яны дзесьці акуратна прыхаваныя з надзеяй, што мо яшчэ прыдадуцца. А як пасвятлелі нашы сумныя твары, на якіх пачала нават гасцяваць усмешка. І ніхто не наракаў на некалькі марозных дзён і начэй. Наадварот, адліга і снегавое балота для ўсіх сталі прычынай для наракання. Перад намі, або ўжо за намі, калі з’явіцца гэты тэкст, чарговыя, зімовыя выпрабаванні. Будзе пра што гаварыць і ўспамінаць цяперашнім малалеткам і іхнім бацькам. Чарговы арыенцір для вуснай і пісьмовай сямейна-грамадскай традыцыі. Для майго пакалення адносным знакам з’яўляецца шалёная зіма стагоддзя з пералому1978/79 гадоў. Хаця са свайго дзяцінства добра памятаю і іншыя зімы, якія дастаткова марозілі і сыпалі снегам, аднак не памятаю такіх анамалій гэтай пары года, якія мелі месца апошнімі гадамі. Мой бацька кажа, што для яго зімы саракавых гадоў, часу Другой сусветнай вайны, гэта тое, што запамяталася на ўсё жыццё. Але вяртаемся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF