Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Беларускія снежныя бабы

Віктар САЗОНАЎ

Даўно такой зімы не было на Беларусі. Нават, калі гаварыць толькі пра надвор’е, і то гэтая выснова ёсць відавочнай. Маразы не на жарт развязалі спрэчку з прыхільнікамі тэорыі глабальнага пацяплення і не збіраюцца пацвярджаць высновы апошніх. Прынамсі ў нас. Рэкі і азёры ўспомнілі, што такое лёд, палі і лясы ўхуталіся і накрыліся снегам, людзі зноў убачылі таямнічы прыход снежных баб у іх двары, падворкі, і нават у такія месцы, у якіх раней тыя снежныя стварэнні не сустракаліся.

Ну а снежныя бабы, у сваю чаргу, паказалі людзям, што яны не нейкія злепленыя прымітыўныя балваны, а сапраўды казачныя і міфічныя персанажы, што ўзнікаюць з чыстага як светлая надзея снегу, як цуд і дзеля цуду. І яны, гэтыя чароўныя персанажы, з’яўляюцца да людзей у патрэбны час выключна для таго, каб парадаваць іх і ўмацаваць людскую веру ў здзяйсненне мар і надзей, ды ў самых сябе...

Беларускія снежныя бабы найяскравейшае пацвярджэнне гэтага, бо прыйшлі яны цяперашняй зімой да грамадзян нашай краіны выключна ў бела-чырвона-белым убранні. З’явіліся да людзей у такіх колерах, якія людзі ад іх і чакалі. У колерах іх надзеі, веры і Беларусі.

Стаяць яны ля дамоў і радуюць чалавечы позірк. Якая сцяжок трымае, якая чырвоны шалік павязала на белую вопратку, якая проста палоскі на сабе намалявала... Бела-чырвона-белыя палоскі, вядома ж, такія як і сцяжкі, як і мары і надзеі беларусаў. Іх цэлая армія, тых снежных баб. Яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF