Ніва № 07 (3379), 14 лютага 2021 г.

Тамара Саланевіч паказала як жылі праваслаўныя беларусы

Аляксей МАРОЗ

Размова з Кацярынай Бяляўскай, загадчыцай Галерэі «Нараўка» імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, якая цікавіцца беларускай культурай, мясцовымі традыцыямі і археалогіяй Белавежскай пушчы і наваколля.

— У галерэі, якой Вы кіруеце, 27 снежня мінулага года адкрылася фотавыстава «Крэсовая балада 1935 — фільмавы план у аб’ектыве Паўла Карпюка», прымеркаваная да дваццацігоддзя з дня смерці патрона галерэі і рэжысёра згаданага фільма Тамары Саланевіч. Якой Вы яе запамяталі?

— Яшчэ, будучы вучаніцай пачатковай школы, я запамятала Тамару Саланевіч, між іншым, як вельмі элегантную жанчыну, якая прыязджала да нас з Варшавы. Я жыла непадалёк ад дому Тамары Саланевіч і запамятала, як каля яе панадворка стаяў аўтамабіль з надпісам «Тэлебачанне» і да яе заходзіла многа людзей са здымачнай брыгады, якія працавалі пры фільмах. У пачатку васьмідзясятых гадоў гэта рабіла на мне і жыхарах Нараўкі вялікае ўражанне, паколькі мы ўсе ведалі, што Тамара працуе на тэлебачанні. Запамятала я таксама іншы выгляд Тамары, калі яна апраналася па-свойму, завязвала хустку на галаву, як нашы жанчыны, абувала гумовыя боты і з граблямі ў руках ішла да ўборкі сена. Саланевічы гадавалі коней, кароў, курэй. Гаспадарылі яны на вялікім арэале, загатоўвалі многа сена. Пры маёй памяці жыла яшчэ мама Тамары Саланевіч і, карыстаючыся дапамогай людзей, старалася абрабляць палі. Бывала, што і мой бацька дапамагаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF