Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

На граніцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сорак гадоў таму Мікола Гайдук быў пісаў у «Ніве»: «Вычулкі маюць даўнюю метрыку, як сяло яны ўспамінаюцца ў дакументах ужо ў 1528 годзе. Пэўна, калі б лапата і вока археолага заглянулі ў стары могільнік, пра які легенда кажа, што там пахаваны шведы, нашы веды пра мінулае гэтых ваколіц значна ўзбагаціліся б. Водгулле даўніны, хоць і не такой сівой, тут усё ж значнае. Захавальнік памяці пра былое і з дасканалай памяццю (...) 83-гадовы Пётр Пытлюк прыгадвае прымаўку, якую чуў яшчэ ад свайго дзеда: «Як быў Сас — было добра ў нас, як настаў Панятоўскі — стала па-чартоўскі». Няма чаго дзівавацца, што гэтая прыказка захавалася якраз тут. Гэта ж усяго ў якіх 20 кіламетрах на поўдзень знаходзіцца Воўчын — калісьці родавы маёнтак Панятоўскіх. Відаць, апошні польскі кароль не карыстаўся асабліва добрай славай сярод сваіх панкоў-землякоў, ганьбавалі яны яго, як толькі маглі...».

І далей: «Не выпала з памяці і Студзеньскае паўстанне 1863-4 гг. Ды не магло быць інакш. Гэта ж не так далёка адсюль да фальваркаў Шастакова і Вострава, адкуль паходзіў і дзе жыў адзін з кіраўнікоў паўстання Рамуальд Траўгут...». Шастакова — у якіх дваццаці кіламетрах на ўсход ад Вычулак, пасярэдзіне дарогі паміж Высокім і Камянцом. Там Рамуальд Траўгут нарадзіўся, а жыў ён багата дзе. Вікіпэдыя: «Род Рамуальда паходзіць з Саксоніі, што асеў у Рэчы Паспалітай у першай палове XVIII ст. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам паўстаньня 1794 року, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF