Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Вяртанне памяці аб арлянскіх жыдах

Міхал МІНЦЭВІЧ

Ужо амаль 80 гадоў ад Халакосту мінула і няма на Беласточчыне жыдоў. Яны ад стагоддзяў пражывалі амаль у кожным мястэчку і горадзе. Знішчэнне жыдоў у ходзе Другой сусветнай вайны было не толькі фізічным іх зніштажэннем. Разам з жыдамі была ліквідавана іх культура, а пасля счэзла аб ёй і памяць. Чаму так лёгка забылі пра жыдоў, прысутных тут, на Падляшшы, ад стагоддзяў?

Нямецкія нацысцкія акупанты паспяхова зацерлі памяць аб жыдах таксама ў маёй Орлі. Забываць аб жыдах, аб іх культурных і цывілізацыйных здабытках дапамагала таксама цягам звыш сарака гадоў таталітарная пасляваенная ўлада ў Польшчы і кіраваная камуністамі прапаганда; жыдоўская мартыралогія была маргіналізавана. Афіцыйна ніхто не пярэчыў зніштажэнню жыдоў, але не мела яно адпаведнага рангу ў афіцыйнай прапагандзе; жыды і іх культура не асталіся ў агульнай памяці.

Многія падляшскія гарады і мястэчкі, у тым і Орля, сваё даўнейшае развіццё абавязаны жыдоўскім жыхарам. Чатырыста гадоў прысутнічалі жыды ў Орлі, складаючы цягам апошніх двух стагоддзяў 80% яе насельніцтва, а раней каля 50%.

Жыды «адышлі» — так успаміналі арлянскія старажылы высяленне іх у два гета ў мястэчку, адкуль трапілі ў нацысцкі лагер смерці ў Трэблінцы. Аднак, хаця «адышлі», то пакінулі па сабе маёмасць, званую пазней «пакінутай» — зямлю, помнікі даўніны, кафлярню, рамесніцкія майстэрні, больш соткі жылых будынкаў (сёння каля сямідзесяці), у тым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF