Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Паехалі ў Савецкі Саюз (ч. 28)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Ну і было «иначе», і Ванюшка на гэты раз не ілгаў. Калісь я пытаўся ў дужага Мікалая, як было ў сапраўднасці, ці сапраўды на вяселлі Ванюшкі ў яго хаце, а хутчэй у яго бацькі Саўкі было «иначе»... І атрымаў адказ: дык і ў Саўкі, а яго сына Ванюшкі было вяселле добрае і можна было напіцца да адвалу. І каму верыць?!.

У Ванюшкі і новай жонкі Насці не было дзяцей. Жылі яны добра і дружна, хаця другая не магла зраўняцца з гэтай першай. У Ванюшкі быў малодшы брат Васіль, талковы чалавек. Ён пасля вайны выехаў у Савецкі Саюз і мо яму, як рэдка якому чалавеку, нават пашчасціла там, бо аж да самай пенсіі працаваў машыністам поезда на чыгунцы ў Беларусі, а жыў у горадзе. Ванюшка мне калісьці гаварыў, што месячная зарплата раўнялася зарплаце палкоўніка савецкай арміі. І гэта, магчыма, праўда. Васіль некалькі разоў прыязджаў у госці да свайго брата Ванюшкі і маці Марысі, якая яшчэ жыла і прападала за ім і кахала малодшага сына. Яна першая, хаця непісьменная, адважылася і без перашкод наведала сына Васіля і яго сям’ю ў савецкай Беларусі. А Васіль свой родны кут адведаў са сваімі дзеткамі, дачушкамі, якіх Ванюшка, іх дзядзька, шчыра пакахаў як сваіх родных. А гэтая любоў мо спалучылася з тым, што ён не меў сваіх дзяцей; гэта, лічыць, для нармальнага чалавека было свайго роду трагедыяй. І сёння, як і калісь, Ванюшку лічу добрым, спагадлівым і нармальным чалавекам, а тое, што меў у сабе нейкія дзівосныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF