Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Авечкі Чмялёў з Елянкі

(лук)

Пра вёску Елянку ў гміне Дубічы-Царкоўныя Гайнаўскага павета ўпаміналі ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт II Аўгуст аддаў у арэнду горад Кляшчэлі з прыгарадамі Станіславу Хандзынскаму, драгіцкаму падкамораму, далучыўшы да арэнды шэсць вёсак Бельскага павета: Жарывец (Дубічы-Царкоўныя), Абыходнік (Грабавец), Чохі (Чахі-Арлянскія), Елянку, Сухую Волю (Сухавольцы) і Руду (Рутку). Гэтыя далучаныя вёскі ўтварылі Кляшчэльскую воласць. А з навейшых вестак — 9 ліпеня 2004 года завіруха зраўняла з зямлёй 60 будынкаў у вёсцы, а 20 сем’яў страцілі дах над галавой... З Елянкі паходзіў Захар Кандрацюк (1906-1986), таленавіты каваль і рамеснік, харызматык, які ў мясцовага насельніцтва карыстаўся славай прарока. Постаць дачакалася шматлікіх апрацаваннў, піша пра яго таксама, між іншым, Мікалай Панфілюк з Дубіч-Царкоўных... Добрая тут зямля, з цікавымі, руплівымі і кемлівымі гаспадарамі, якія і ў свеце пабывалі, і трымаюцца бацькаўшчыны.

Авечкі ад заўсёды былі ў Елянцы, таксама на гаспадарцы Евы і Яна Чмялёў. Яны гадамі іх гадуюць, кормяць арганічным збожжам і... адпраўляюць у Італію. Аднак яны хацелі б, каб іх ягняціну ды бараніну каштавалі і тут — у Польшчы і на Падляшшы.

— Наколькі я памятаю, тут заўсёды былі авечкі, — успамінае спадар Ян, сядзеўшы за сталом перад домам пад дахам з вінаграднай лазы. — Але тады былі і іншыя гаспадаркі: з авечкамі, але таксама з каровай, курамі. Бараніна таксама была больш папулярнай, чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF