Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Каб падобныя трагедыі не мелі больш месца

— Маліцца і ўшаноўваць памяць ахвяр Бурага і Лупашкі, гэта наша павіннасць і абавязак перад продкамі і будучым пакаленнем, — кажа Пятро Юшчук.

Беластоцкі юрыст толькі што ўсклаў кветкі да помніка ахвярам ад Форуму меншасці Падляшша. Перад хвілінай пры помніку-каплічцы, архітэктурна зладжанай з манументальным будынкам Свята-Духаўскай царквы, малілася духавенства і прыхаджане, а прыхадскі хор адспяваў «Вечная памяць».

— Можа і гісторыя здарылася далёка ад гэтага месца, але многія з нас выйшлі з падляшскіх беларускіх вёсак і мястэчак, якія былі нішчаны, палены, у якіх гінулі нявінныя людзі, — дадае мецэнас Юшчук, — таму мы павінны ў кожным месцы, усюды дзе жывем памятаць і гаварыць пра гэта маладому пакаленню, каб падобныя трагедыі не мелі больш месца.

Малебен у памяць праваслаўных ахвяр Другой сусветнай вайны ды польскага ўзброенага падполля служаць тут з 2012 года, калі пры царкве быў устаноўлены і асвечаны помнік. Багаслужба адбываецца двойчы — у апошнюю нядзелю студзеня, у памяць пацыфікацыі вёсак Залешаны, Зані, Шпакі, Канцавізна, гібелі 30 вазакоў, — усё гэта адбывалася 29 і 31 студзеня ды 2 лютага 1946 года. Другі малебен выпадае 5 чэрвеня, калі Праваслаўнай царквой у Польшчы адзначаецца памяць святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі.

Яшчэ да таго як вернікі і духавенства выйдуць з хрэсным ходам памаліцца і асвяціць помнік, настаяцель Ежы Барэчка, раскажа пра сумнае здарэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF