Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Ля вытокаў Бобры (9). Вада ў Бобры варылася

Уршуля ШУБЗДА

Яшчэ да нядаўна з вострава Ялоўскага было відаць Шушалеўскі. Сам працэс забалочвання даліны Бобры пачаўся каля 10 тысяч гадоў таму. Абодва астравы паўсталі дзякуючы вадзе, якая цякла з даліны Нёмана ў даліну Бобры. Хапіла некалькі дзясятак гадоў, каб самі жыхары Ялова пачалі не пазнаваць сваёй ракі.

Калі спадар Ян закрые вочы, бачыць Бобру шырокую і поўную рыб. Над вадзяным люстрам лёталі птушкі, якія пры веснавых работах на лугах амаль зрывалі з галавы шапку. Ракі таксама хаваліся па равах, насілі іх да хаты вёдрамі. Сёння, калі спадар Ян адкрывае вочы, бачыць не раку а роў.

— Была шырокая, — успамінае. — Была, пакуль не пакапалі равоў. Тут дзе мост у Ліпску, калісьці мы туды хадзілі купацца. З таго моста скакалі ў Бобру. О, якая была глыбокая. Ямы былі па адзінаццаць метраў. Зараз ёсць месцы, дзе цяжка лодкай або каякам праплыць, зарастае. Там на кладцы крыху чысцей, а тут ад Ліпска няма як прабіцца.

Ялова ад поўначы акружае Бобра. Баброўскі нацыянальны парк у супрацоўніцтве з гмінай Ліпск у 2019 годзе адкрылі тут турыстычны шлях паміж баброўскімі балотамі. Гэта шасцікіламетровы маршрут з паромам, які перасякае раку. Ён вядзе праз балотныя лясы, імхі і месцы, дзе растуць рэдкія віды раслін. Спадар Ян нават за сваімі будынкамі сустракаў ласёў, над лугамі глядзеў, як уздымаліся ў неба жураўлі, і як туманы з балот праслізгвалі праз платы. Жыхары Ялова не лічылі таго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF