Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Незабыўная памяць

Яўген ВАПА

На зломе студзеня і лютага беларуская памяць Падляшша заўсёды засяроджваецца на трагічных падзеях, звязаных з пацыфікацыяй нашых вёсак атрадам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага„. У гэтым годзе адзначаем круглую 75 гадавіну гэтых падзей, калі на працягу тыдня былі забіты нявінныя людзі — ад дарослых па дзяцей. Кожная такая смерць павінна ўшаноўвацца памяццю не толькі грамадскай, але і дзяржаўнай. З гэтай апошняй ёсць звычайна дрэнна, паколькі жывем у часе ідэалагічнага ўзвышэння гэтак званых выклятых жаўнераў, якім прыпісана беззаганнасць быццам святых асоб. Раней, у часы камуністычнай улады памяць і ўшанаванне забітых беларусаў таксама замоўчвалася. Адным словам, толькі на нас саміх ляжала адказнасць, каб нявінна пралітая кроў нашых продкаў не ўступіла ў раку забыцця. З перспектывы часу бачым, як важным было памятаць і апісаць тую трагічную гісторыю, у якой прысутнічалі нашы бацькі і дзяды. У форме запісу гэтыя драматычныя падзеі з’явіліся спярша на старонках „Нівы” і потым у яе кніжным выданні, а таксама ў іншых беларускіх і польскіх медыя. Напэўна сямейная і грамадская памяць цягам звыш сарака гадоў была галоўным сховам гэтых падзей. Тут абавязкова трэба ўзгадаць асобу Юзэфа Антонюка з Бельска-Падляшскага, якому пры намаганнях іншых сем’яў удалося адшукаць магілу 31 вазака, што былі таксама закатаваныя атрадам пад камандаваннем „Бурага” ў лесе каля Пухалаў-Старых. Мужчыны ва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF