Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Сняжынкі і пратэсты

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Вось і прайшоў, праляцеў, прамільгнуў лісточкамі календара першы месяц 2021 года, які быў адзначаны традыцыйнымі навагоднімі і каляднымі святамі, снежнымі ападкамі і далейшым змаганнем беларусаў за свабоду. Снегу так шмат не было даўно, калі не падводзіць памяць, хіба з 2010 года. Ападкі снегу — з’ява выключна прыродная, а прыкладное яе значэнне зусім рознае. У гарадах снежныя завеі зусім непатрэбныя, паколькі ствараюць амаль суцэльныя праблемы — рэзка павялічваецца колькасць аўтамабільных аварый, людзі спазняюцца на працу, даражэюць паслугі таксі, бедныя дворнікі змушаны гадзінамі варочаць гурбы, расчышчаючы дарожныя ходнікі... У вёсках зусім іншая сітуацыя — за апошнія гады з за змяншэння ападкаў там калодзежы абмялелі настолькі, што ў бальшыні сельскіх студняў ужо зусім не было вады. Так што снег на вёсках зараз абсалютна жыццёва патрэбны, у тым ліку і на пасяўныя палі, нягледзячы на тое, што завіруха і там нарабіла праблем — найперш з аварыямі і адключэннем у многіх паселішчах электрычнасці. Але без святла нейкі час можна і пацярпець, а вось без вады ніяк.

За мінулы месяц у Беларусі яшчэ больш паглыбіўся раскол паміж уладнай меншасцю і народнай бальшынёй. За гэты час агрэсія тых, хто гвалтоўна ўтрымлівае гэтую ўладу, толькі вырасла, яна набыла новыя абсурдныя формы і змест. Зараз асноўныя высілкі ўсіх дзяржаўных структур кінуты на змаганне з бел-чырвона-белай сімволікай. За што толькі ўжо не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF