Ніва № 06 (3378), 07 лютага 2021 г.

Відава і іншыя мяшчанскія вёскі

Аляксей МАРОЗ

Размова з Дарафеем Фіёнікам, старшынёй Аб’яднання Музей малой айчыны ў Студзіводах.

— Нядаўна Аб’яднанне Музей малой айчыны ў Студзіводах выдала кнігу Пятра Белаказвовіча «Відава. Мяшчанская вёска», выйшаў таксама навейшы 62 нумар «Бельского гостінця» з гістарычным матэрыялам пра Відава.

— Матэрыялы ў навейшым нумары «Бельского гостінця» поўнасцю прысвечаны мінуламу мяшчанскай вёскі Відава. Папаўняюць яны кніжку Пятра Белаказовіча «Відава. Мяшчанская вёска». Мы хацелі, каб жыхары Відава і выхадцы маглі адшукаць у «Бельскім гостінцу» сваіх продкаў і каб зразумелі гісторыю мяшчанскай вёскі. У кнізе «Відава. Мяшчанская вёска» змешчаны ўспаміны з жыцця яе аўтара і ягонай сям’і. Аднак найважнейшае, што ва ўспамінах Пятра Белаказовіча апісана мяшчанская вёска Відава. Піша ён аб важных месцах і людзях вёскі. Пётр Белаказовіч — доктар медыцыны, палкоўнік Войска Польскага. Скончыў ён 86 гадоў, жыве ў Варшаве. У школе ў Відаве вучыўся яшчэ перад Другой сусветнай вайной, а пасля працягваў навуку ў Бельску, куды ў 1944 годзе перасяліліся яго бацькі. Падчас вызвалення Бельска і наваколля савецкімі войскамі з пад нямецкай акупацыі згарэла палова Відава, у тым ліку дом Белаказовічаў і гаспадарчыя будынкі. Пакойны брат Пятра Белаказовіча гэта прафесар Васіль Белаказовіч, вядомы славіст, пра якога аўтар многа піша ў сваёй кніжцы.

— Як даўняя гісторыя Відава?

— У гэтым годзе Відава адзначае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF