Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Па Пульве

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У нядаўнім матэрыяле пра Вульку-Нурэцкую згадвалася, што тамашнія сяляне пасадзілі ў пачатку 1950-х гадоў пяць гектараў лесу. Магчыма, што там і раней рос лес, які высеклі раней дзеля пашырэння земляробных угоддзяў. І маглі тыя ўгоддзі аказацца малаплённымі, таму на іх зноў вярнулі лес.

Але магчыма таксама, што тыя гектары былі з боку неадлеглых ад Вулькі чыгуначных ліній з Чаромхі ў Берасце ды Седльцы і ранейшы лес высеклі на апал для паравозаў. Бо варта ў гэтым месцы прыгадаць, што для нагрэву вады на пару ў паравозах у царскай імперыі прымяняліся дровы. Можа гэта здзіўляць наша найстарэйшае пакаленне, бо ж у памятную яму даўніну ў паравозных печах спальвалі вугаль, якога ў заходняй частцы Еўропы было шмат, затое ў царскай Расіі было больш лесу чым вугалю. І ў канцы ХІХ стагоддзя ў поясе шырынёю па дваццаць кіламетраў з абодвух бакоў галоўных расійскіх чыгуначных ліній лясы былі высечаны і разглядалася пракладванне бакавых ветак дзеля давозу драўніны з больш адлеглых ад чыгункі лясістых месц. І магчыма, што лес каля Вулькі-Нурэцкай быў высечаны не толькі для пракладкі на яго месцы пуцей, але і для разгону паравозаў.

А цяпер пра іншую валянскую згадку. Менавіта ў той жа час жыхары Вулькі-Нурэцкай задумалі асушыць балота побач вёскі дзеля закладкі там сенажацей. А балота тое асаблівае — з яго бярэ пачатак рэчка Пульва, адзін з правых прытокаў Буга. Рачулка гэта нядоўгая, можна сказаць што маленькая, але — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF