Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.04.1881 — 4.02.1931)

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Вёска Такары стаіць на самай мяжы з Польшчай, у 8 кіламетрах ад Высокага. Тут 140 год назад у сям’і святара мясцовай царквы нарадзіўся будучы вучоны-гісторык, асветнік і педагог, грамадска-палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук.

У Ігнатоўскіх было трое дзяцей — дачка Любоў і два сыны — Мікалай і Усевалад. У царкоўным хоры, якім кіраваў бацька, спявала ўся сям’я.

Скончыўшы ў 15-гадовым узросце (1896 г.) курс Віленскага духоўнага вучылішча, Усевалад паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю. „За грэшную спакушальнасць рэвалюцыяй” (Уладзімір Калеснік) вымушаны быў працягваць вучобу ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Пасля заканчэння ўстановы (1902 г.) атрымаў ад рэктара дакумент наступнага зместу: „Всеволод Макарович Игнатовский (...) во всё время учения в Могилёвксой Семинарии вёл себя вполне благопристойно, ни в чём предосудительном замечен не был, и в нравственном отношении благонадёжен”.

У жніўні гэтага ж года ён паступіў на І курс Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута на поўнае казённае ўтрыманне.

Адстойваючы права на павагу да сябе з боку кіраўніцтва навучальнай установы, студэнты абураліся несправядлівасцю пакарання двух сваіх сяброў і напісалі заяву на дырэктара інстытута.

Падзеі 1905 года ўзмацнілі студэнцкія хваляванні, вынікам якіх стала рэзалюцыя, прынятая імі 23 студзеня. 24 студзеня заняткі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF