Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Вяртанне і вяселле (ч. 27)

Мікалай ПАНФІЛЮК

... Нашы маладыя людзі варочаліся з прымусовых работ і часта крутымі, цяжкімі сцяжынкамі і дарогамі поўнымі фізічных і духовых перашкод, ямак. Гэта для іх была вельмі ўхабістая дарога. І гэта пераважна адносілася да тых, хто сілай быў уключаны ў рады савецкай арміі і яны мусілі варочацца дамоў праз савецкую тэрыторыю. І адзін з іх, Валодзя Хіліманюк з Дубіч, таксама варочаўся дамоў такім шляхам і чынам і ўжо на Беларусі пяшком блізка (мо некалькі кіламетраў з адной вёскі праходзіў і не падумаў, што ў гэтай іменна вёсцы ўжо пасяліліся і былі яго бацькі і сёстры. Яны першыя згадзіліся выехаць у Савецкі Саюз, бо паверылі прапагандзе розных палітрукоў. І Валодзя з імі — роднымі — спаткаўся мо праз 20 гадоў пазней. А каб ведаў, што бацька Ляўко, жонка, сёстры жывуць як жыхары Беларусі ў гэтай вёсцы, дык напэўна іх бы наведаў і адпачыў бы і радасці не было б канца Але ж, не кожны чалавек прарок.

Таксама другі маладзец з блізкае вёскі ад нас варочаўся праз савецкую тэрыторыю і там недзе ў калгасе нейкая маладая Кацюша ў яго вельмі закахалася. Відаць, там даўжэй прабываў. Але прыйшоў час яму ехаць дамоў, улады „разрашылі”. Гэта было развітанне несамавітае і вартае цікавай аповесці, кінафільма, тэатра... Кацюша была ў слязах і прасіла, благала, каб Ванька не ехаў у Польшчу, а застаўся навекі з ёю. Ажаніцца з ёю і ехаць у Польшчу ў той час нельга было. І вось на станцыі наш герой сеў у вагон і поезд рушыў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF