Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Гайнаўскія алеі для здароўя

— Калі б не хвароба Ані, мы, пэўна, алеямі не заняліся б. Але цукровая хвароба — дыябет — прыйшла і трэба было навучыцца з ёю жыць і памагчы сабе. Адтуль і ўзяўся алей з ільнянкі — рыжыковы (rydzowy), — кажа вядомы музыка Пятро Скепка, які з Аняй Карэтка ў Гайнаўцы вядуць невялікую алейню.

Па адрасе вул. Тарговая, сярод аднасямейных дамоў, лугоў і палёў, на невялікім двары стаіць непрыкметны будынак. У ім знаходзяцца мяхі з рапсам, сланечнікам, гарбузом, але таксама растаропша, лён, ільнянка і чорны кмен-чарнушка. Пастаянны гул — гэта гук машыны, якая выціскае алей з зерня, якое Пятро Скепка скрупулёзна, павольна і некалькі гадзін у дзень сыпле ў яе. Выбівальная машына для ціску алею паходзіць з Пётркава-Трыбунальскага. Спадар Пятро знайшоў яе вытворцу па інтэрнэце і прывёз у Гайнаўку ў свой невялікі прэсавальны завод. А насенне маюць у большасці з уласнага поля.

Калі некалькі гадоў таму Аня, вядомая народная спявачка з Гайнаўшчыны даведалася, што ў яе дыябет II тыпу, разам з Пятром сталі шукаць спосаб умацаваць яе арганізм і падрыхтавацца да жыцця з гэтай хваробай.

— У той час Пятро знайшоў інфармацыю, што для дыябетыкаў майго тыпу дапамагае алей з ільянкі (Camelina sativa — рыжык пасяўны) — рыжыкавы алей, — кажа Аня. — Першапачаткова мы куплялі рыжыкавы алей, але выявілі, што можам прэсаваць яго самі. У 2016 годзе Пятро набыў машыну, зерне для пасеву лёну і рыжыка-ільнянкі, і так пачалося, ад двух гектараў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF