Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (5)

Андрэй СЦЕПАНЮК

Напеў з матывам тугі. Падзеі, якія ў апошнія месяцы адбываюцца ў Беларусі, апрача надзеі на доўгачаканыя змены прынеслі таксама вялікую колькасць уцекачоў, якія найчасцей былі вымушаны выехаць са сваёй Айчыны. Пішу гэтыя словы ў хвіліну, калі беларуская мяжа закрываецца яшчэ шчыльней, але ці зменіць гэта прагу многіх, асабліва маладых беларусаў, шукаць свайго жыццёвага прыпынку ў больш свабодным свеце? Маці-гісторыя яшчэ раз паказала, што яна не цураецца паўтарыць свае шляхі з не менш складанымі абставінамі. Невядома колькі з тых, якія апынуліся ў розных краінах свету, будзе мець магчымасць, а можа нават ахвоту вярнуцца назад.

„Віюцца, як кужаль блакітны,

на шпулю калёсаў шляхі...

На возе —

малыя, мяхі...

Навокал

ніўя ды ракіты.

імшары, сасоннікі, сітнік,

сівы небасхіл...

Смяюцца малыя й скуголяць,

сысолячы чорны сухар.

Бацькі ж...

Быццам плёхае вар

на сэрца ім нехта няўмольны,

калі расцвітае над полем

уночы пажар.

Ён топча ім здаўна па пятах,

лапочачы крыллем рудым.

Грызецца у вочы, бы дым:

ці гэта не родная хата?

І рвецца да нівы нязжатай

душа...

каб туды...

Віюцца нячэсаным зрэб’ем

дарогі на шпулі калёс.

Жаўцее на ўзлессі галлё,

звіняць журавы ў паднеб’і,

сумуюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF