Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Будзем прышчэплены, але калі?

Яўген ВАПА

Калядны перыяд за намі, але яго завяршэннем бываюць душпастырскія візіты з малітваю ў нашы дамы адразу пасля Трох Каралёў. У гэтым годзе, па прычыне каранавіруснай ненажэры, святары па-рознаму вырашаюць малітоўную місію. У бацькоўскай вясковай парафіі і ў братавым гайнаўскім прыходзе бацюшкі нармальна з’явіліся ў дамах з ражджэственскім прывітаннем і малітвай за здароўе дамачадцаў. У Беластоку справы маюцца інакш. Тут архіепіскап Іакаў адмяніў малітоўныя вандроўкі па кватэрах, а замест іх у прыхадскіх цэрквах служаць малебны для паасобных вуліц паводле складзеных графікаў. Тым, хто не зможа ўдзельнічаць у назначанай графікам багаслужбе, або проста не хоча парушаць занадта каранавіруснага каранціну, спіс сваіх родных можа даслаць па электроннай пошце, каб пастыры маглі за іх памаліцца. З таго, што гавораць людзі, такая развязка ў гэты нялёгкі час з’яўляецца добрым прыкладам зразумення Царквой складанасці эпідэміялагічнай сітуацыі. Падобная практыка вядзецца зараз і Каталіцкім касцёлам. Менавіта каранавірусная зараза павісла і над святамі Ражджаства Хрыстовага. За сталом, ці па тэлефоне ліліся расказы пра тую хваробу і яе ахвяры. Многія перанеслі на сабе яе цяжкія сімптомы, знаёмыя, ці блізкія развіталіся з зямным жыццём. А гэтай халеры канца так і не відаць. Пасля новага года весткі пра розныя, цяжка лячымыя мутацыі віруса, а таксама пра пагрозу для жыцця найстарэйшых людзей пачалі далятаць з розных куткоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF