Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

Фестываль людаедаў

Міраслаў ГРЫКА

Зразумела, гандляры памяталі пра Дзень бабулі і дзядулі. У нашым спажывецкім свеце прапанова свят важная, як і попыт на яе. Затым усё зводзіцца да абароту, выдаткаў і прыбытку, робячы святы звычайным таварам. А кожнае свята павінна быць асаблівым, унікальным і падштурхоўваць да роздуму. Але ў бесперапынны працяг свят яны становяцца масавымі, як вытворчасць танных пластыкавых бутэлек, якія перапрацоўваюцца. На самой справе перапрацоўка і святы — гэта сёння адзін і той жа працэс. Аднак я веру ў Дзень бабулі і дзядулі. Дзякуючы маёй Бабулі і майму Дзедку я багацейшы ў іх веды і вопыт, у іх самаіранічную аддаленасць да дробязей і за пакору да канчатковых спраў. За іх чалавечнасць, поўную змрочнасці і светлыні адначасова. Калі ў бацькоў, маіх і маёй каханай сястры, перагружаных сваімі справамі, не было шмат часу на нас, нашы бабулі і дзядулі не ашчаджалі ўвагі са сваёй змяншаючайся пулькі жыцця. А заставалася ім яго толькі некалькі гадоў, пакуль мы падраслі, каб зразумець, што, кіруючыся вучэннем іх сціплай мудрасці, мы не згубімся ў святле і ценях штодзённасці. Гэтай увагі, якая вымяралася надыходзячай смерцю, было тым не менш дастаткова. І таму мне давялося напісаць некалькі добрых слоў пра іх і пра ўсіх бабуль і дзядуляў. Аднак я не знаходжу іх для сябе. Але што я кажу для сябе! Для ўсяго чалавечага віду. Нічога ў ім добрага. Нас не любяць на Зямлі, вось што! У адваротным выпадку нас ужо даўно зжэрлі б, як мамантаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF