Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.

...за вашае права гэта гаварыць...

Віктар САЗОНАЎ

Цягам году свае фельетоны я прысвячаў выключна сітуацыі ў Беларусі. І гэта не дзіўна. Менавіта тут, на Радзіме, разгортваліся падзеі важныя і лёсаносныя не толькі для будучыні Беларускага Народа, але і для ўсяго рэгіёна, і нават свету. У свеце ў гэты час таксама адбываліся важныя рэчы. Але, як кажа старадаўняя прымаўка, свая кашуля бліжэй да цела. Ды і калі мы, беларусы, самі не зможам асвятліць нашых падзей, даць ім аналіз і ацэнку, то хто іх зможа падаць больш аб’ектыўна, чым мы самі?!

Сітуацыя ў Беларусі і зараз не стала больш спакойнай, не стала больш лёгкай і прадказальнай. Але ў гэтым матэрыяле дазволю злёгку закрануць і іншы рэгіён свету. Прынамсі, не магу не сказаць хоць паўслоўца пра апошнія падзеі ў ЗША.

Справа ў тым, што ўсё, што адбываецца ў гэтай краіне, так ці інакш уплывае на ўвесь свет, у тым ліку і на Беларусь. У свой час менавіта Амерыка, як узор дэмакратыі і справядлівасці, натхняла праўдашукальнікаў па ўсім свеце. І ў нас змагары за праўду таксама бралі далёкую заакіянскую краіну за эталон будучай мадэлі для сваёй дзяржавы. Справядлівы суд, справядлівыя выбары, і безліч усяго іншага справядлівага прываблівала і надавала сіл, прадстаўляла аргументы для апанентаў, якім не было чым біць гэтую карту.

Справядлівасць і Свабода... Мара і надзея справядлівых і свабодных духам... І галоўнае з усяго замацаванага заканадаўча дзеля дасягнення гэтай мары гэта знакамітая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF