Ніва № 05 (3377), 31 студзеня 2021 г.
Народная беларуская пісьменніца і рукадзельніца Зоя МайстровічАляксей МАРОЗРазмова з народнай беларускай пісьменніцай і рукадзельніцай Зояй Майстровіч з Рудутаў — У час шматлікіх майстаркласаў на Бельшчыне, Гайнаўшчыне і нават па за Падляшскім ваяводствам Вы вучыце саломапляценню. Як жыхары нашых вёсак, а пасля і Вы навучыліся плесці з саломы? — У 1964 годзе фірма «Цэпэлія», якая ў Бельску-Падляшскім мела свае склады і высылала вырабы рукадзельнікаў на ўвесь свет, пачала ў нас заказваць каробкі з саломы і вельмі добра за іх плацілі. Пасля плата за каробкі падала, але і так была здавальняючай, таму жыхары нашых вёсак плялі каробкі з саломы ажно да 1993 года. Тады сяляне ведалі, як гэта робіцца, паколькі здавён-даўна выпляталі з саломы сеялкі для пасеву збожжа. Малодшыя, у тым ліку і я, вучыліся гэтаму занятку ад асноў. У нашым рэгіёне першымі каробкі на продаж сталі выплятаць жыхары Рудутаў. Прыязджаў тады інструктар і паказваў нашым людзям, як плесці з выкарыстаннем саломы і ракіты. Я нарадзілася і выхавалася ў Тапарках. Мой бацька, Ян Троц, хадзіў у Рудуты вучыцца выплятаць з саломы каробкі і пасля вучыў нас, сямейнікаў, як гэта рабіць. Плялі мы тады цэлымі днямі і вечарамі, а за заробленыя грошы людзі будавалі дамы і куплялі трактары. Мы, дзеці, дапамагалі бацькам плесці каробкі і за нашу працу была добрая плата. — Аднак Вы навучыліся плесці з саломы не толькі каробкі. У час майстаркласаў вучыце таксама выконваць з саломы (...) |