Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

У Вульку-Нурэцкую

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ці магчыма страціць арыентацыю ў лесе ў выніку мадэрнізацыі чыгункі? Пытанне здаецца быць бессэнсоўным. Аднак, усяляк жа бывае — раз жук мычыць, раз карова лятае — гаворыць папулярная прымаўка...

Захапілі мяне настальгічныя мемуары Тамары Лаўранчук з Высокага, якія краналі родную вёску ейных продкаў — Вычулкі. Да гэтай пары бываў я ў Вычулках бадай два толькі разы, мімалётна. І вось згаданыя вельмі асабістыя ўспаміны спадарыні Тамары навялі на мяне ахвоту падацца ў памежную зараз мясцовасць. Ды не толькі — надаела пасіўна сядзець дома, захацелася праветрыцца па свеце. Толькі вось пытанне — як у тыя Вычулкі зараз дабрацца і як адтуль сэнсоўна вярнуцца ў наш час, калі затухае публічны транспарт? У дасягальную з Беластока пару аўтобус з Сямятыч заязджае ў суседнія з Вычулкамі Клюковічы каля поўдня і зараз жа вяртаецца; а пасля то ўжо на сваіх дваіх. Таму прыняў я рашэнне зрабіць наадварот — дабрацца ў Вычулкі пяшком, а вярнуцца згаданым аўтобусам у багацей скамунікаваную мясцовасць...

Заехаў вось поездам на прыпынак Баравікі, а адтуль у Вульку-Нурэцкую, Янцэвічы і Вычулкі — каля дзесяці кіламетраў, каля дзвюх гадзін хады. І шпару я ў Вульку, як бывала гэта раней, па лясной дарозе. Даходжу да скрыжавання і... балдзею. Раней праз тое скрыжаванне ішоў я прама па прыстойнай жвіроўцы. А зараз перада мною — прама — паказаліся раз’езджаныя каляіны, па якіх трэба было б перамяшчацца ўбок-уперад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF