Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Смачнае пітво з Нарвы

(лук)

Вось і маем сідр і медавуху з Нарвы. Усё пачалося з рысавага віна, якое выбухнула ў шафе. Пазней Пятру Мажэцкаму і Марціну Селіванюку пайшло нашмат лепш. Дзякуючы сярод іншага суфінансаванню з Праграмы развіцця сельскіх раёнаў (PROW), яны адкрылі завод па вытворчасці сідру і садавіннай медавухі ў Нарве. І ўжо не раптоўныя выбухі ад узбушаваўшага віна, але відныя прызы — залатое яйка 2020 ад Kukbuk; золата і срэбра на сусветным спаборніцтве SISGA ў Іспаніі (у 2019 і 2020 гадах), бронза на міжнародных спаборніцтвах Mead Madness Cup 2020, срэбра на Люблінскім фестывалі сідру (2018).

— Прыемна мець гэтыя ўзнагароды, але самае галоўнае тое, што нашым кліентам падабаецца тое, што мы робім, — кажа Марцін Селіванюк. — І цяпер гэтыя кліенты нам патрэбныя як мага больш.

Інжынеры — на вытворчасці Пётр і Марцін пазнаёміліся падчас навучання ў Беластоцкай палітэхніцы. Як успамінае Марцін, Пётр ужо прывозіў на дэгустацыю свае хатнія прадукты: віно і сідр. Пасля заканчэння палітэхнікі (Пётр — спецыяліст па робататэхніцы і аўтаматызацыі, Марцін — інжынер па якасці), акрамя працы па сваёй прафесіі, вырашылі пачаць вырабляць фруктовыя напоі.

— Мае пачаткі ўзыходзяць да падлеткавых гадоў, калі я ўпершыню рабіў віно, здаецца, рысавае. Тэорыі не ведаў, і віно ўзарвалася ў шафе, дзе я яго хаваў. Але запал застаўся, і ён ператварыўся ў пасію, да якой я пераканаў Марціна.

Як аматары ў 2018 годзе Пётр і Марцін, усяго за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF