Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Вяртанне да жыцця без вайны (ч. 26)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Афіцэр на гэта: «Много у вас коммунистов, но толку в них никакого нет». А дзядзька на гэта: «Я связной партизанского отряда (і падаў прозвішча і імя камандзіра гэтага атрада, і таксама і пароль), и солтыс Хведар Х. точно знал о моём сотрудничестве с партизанами, но не выдал меня и мою семью в руки фашистов и в нём нет никакой вины и он не предатель, а скорее наш друг и симпатик новой власти, которая идёт к нам». Афіцэр глянуў у нейкія паперы, а там точна напісана і пра партызанскі атрад, яго камандзіра, пароль, пра што дзядзька дакладна выказаў перад афіцэрам і той сказаў: «Всё верно, и поступим по своему усмотрению, и ступай домой». Такім спосабам і чынам быў выратаваны гэты добры чалавек.

Усё гэта, што я больш-менш напісаў, гэта я пачуў з вуснаў дзядзькі Ванькі, які маю сям’ю наведаў леткам у 1966 годзе і гэтыя словы я добра запамятаў. Хаця і мой бацька яшчэ далёка перад гэтым гаварыў, што іменна дзякуючы намаганням і руплівасці, кемлівасці Ванькі Хведар Хіліманюк быў выратаваны ад найгоршай бяды, якая магла яго спасцігнуць.

І тое, што я напісаў пра гэту гісторыю, я лічу важнай часткай маіх успамінаў; бо гэта не штука і подзвіг пагубіць чалавека і то нявіннага, а штука і подзвіг яго выратаваць і яно і сёння не траціць свайго сэнсу і рэальнасці. Бо і сёння ў мірны час такія прадажныя, дзікія, хамскія з’явы, на жаль, сустракаюцца і колькі нявінных людзей сядзяць нават па турмах. Бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF