Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Няма Тамары

Міра ЛУКША

Памерла солтыска вёскі Сацы ў Нарваўскай гміне Тамара Ляшчынская. Гэта была жанчына з душой грамадскага дзеяча. Шмат гадоў яна працавала дзеля жыхароў сваёй вёскі і ваколіц. Была членам арганізацыі «Лідаркі інавацый». «З сумам і глыбокім шкадаваннем мы атрымалі вестку пра такі раптоўны адыход нашай маці, цешчы, бабулі, сябра і каханай нам асобы Тамары Ляшчынскай. Будзеш жыць вечна ў нашых сэрцах і ўспамінах!» — напісала ў сеціве сям’я адышоўшай.

Тамара Ляшчынская жыла ў Сацах (гістарычная вёска ў Гайнаўскім павеце) і шмат гадоў выконвала абавязкі солтыскі вёскі. Яна клапацілася пра сваю любімую вёску і яе жыхароў. Ёй не быў абыякавы лёс усёй Краіны адкрытых аканіц. Яна змагалася, сярод іншага. каб захаваць брук у Сацах, сабраць сродкі на неабходны рамонт, вяла сельскі музей. Удзельнічала ў выбарах у мясцовыя органы ўлады ў 2018 годзе на пасаду войта гміны Нарва. Прайграла на волас з Андрэем Плясковічам...

Адышла Тамара раптам, адна. У сваёй вёсцы Сацы, куды вярнулася па дзясятках гадоў вандроўкі па заакіянскіх краінах. Дзяячка, жанчына новых талентаў, дасканалая кухарка і арганізатарка.

З плачам азваліся знаёмыя і наведвальнікі на сеціве: «Яна змагалася, каб у Сацах не было косткі на вуліцы, а брукаванка, збірала сродкі на пешаходны масток з Сухлянаў на Макраны, збірала рэліквіі мінулага. Дзе і як магла, яна папулярызавала нашу любімую Зямлю адкрытых аканіц. Вечная ёй памяць... — Глыбокае выказванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF