Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Раство Хрыстовае заўсёды радаснае

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе святкаванне Раства Хрыстовага было часткова іншым, чым у мінулых гадах, а прычынай гэтаму была пандэмія каранавіруса. Наогул не заходзілі ў вясковыя хаты каляднікі, якіх яшчэ ў мінулых гадах у нашых сёлах састаўлялі мясцовыя дзеткі, моладзь і вучні з гарадоў, прыехаўшыя на вёску да сваіх бабуль і дзядуляў, а калі такое калядаванне было, гэта была рэдкасць. У параўнанні з мінулымі гадамі, менш вернікаў малілася ў цэрквах у час святочных багаслужбаў, менш было супольных сямейных святочных сустрэч, якія адбываліся ў абмежаваным саставе. Аднак згаданыя фактары мелі абмежаванае ўздзеянне на асабістае перажыванне Нараджэння Хрыстовага паасобных вернікаў, якія наведвалі сваіх бацькоў і самых блізкіх сямейнікаў. Святкаванне Раства Хрыстовага заўсёды радаснае, а ў час супольных сустрэч дзеткі калядавалі бабулям, дзядулям і бацькам або калядкі спявалі ўсе сабраныя супольна, седзячы за святочным сталом.

У мінулым спяванне калядак распачыналася 4 снежня — ад свята Увядзення Прасвятой Багародзіцы ў Храм. Пасля дзяўчаты пачыналі рабіць аздабленні, якімі ўпрыгожвалі хаты. Выконвалі павука з саломы, які падвешвалі пад столь. У сваіх кампаніях рабілі з саломы звёздачкі розных кшталтаў і іншыя цікавыя аздабленні, якімі ў мінулым упрыгожваліся дамы. Калі ў дамах паявіліся ёлкі, дзяўчаты таксама выконвалі аздабленні, каб упрыгожыць дрэўца. Хлопцы ў перыяд Піліпавага посту аднаўлялі старыя або (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF