Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Ля вытокаў Бобры (8). Дзе канчаецца Польшча, а пачынаецца Беларусь?

Уршуля ШУБЗДА

Само пачаўся вялікі пост, таму ў хатах стала яшчэ больш сціпла чым заўсёды. Зямля адтаяла пасля доўгай зімы, таму боты солтыса Панарліцы гразлі ў чорным і ліпкім балоце, якое, здавалася, усё заліе. «Збірайцеся, паедзеце ў Гародню», — сказаў праз парог.

Яня ўжо не займалася дзецьмі пана ў маёнтку. Маючы сямнаццаць гадоў, выйшла замуж за суседа.

— Ён вярнуўся з вайны, але з якой? Не адкажу, — успамінае. — Тады ўсюды хтосьці з кімсьці ваяваў. Муж не меў бацькоў, сіратой быў.

Яня была добрай ткачыхай. Хадзіла на калёнію Харужаўцы і таксама крыху памагала маці. Але работы пры кроснах навучыла яе суседка маці, Браніслава Валянтовіч. Тая змагла цуды вычараваць ні з чаго: паліто, пашыць кашулю з каўняром-стойкай, маршчыністую сукенку. У яе былі маленькія рукі і доўгія пальцы. Яня любіла заходзіць у яе хату, дзе заўсёды можна было нагрэць змерзлыя рукі. Кросны стаялі недалёка печы. Спачатку навучылася ткаць на вузкіх кроснах — кавалкі вытканага матэрыялу трэба было пазней умела пасшываць. Неўзабаве Браніслава набыла і шырокія, за якімі таксама хутка пачала працаваць Яня.

— Мы рабілі белыя ручнікі, — з захапленнем расказвае Яня. — Я так многа наткала і раздала нават дзецям, але яны хутка іх пазбываліся. У мяне яшчэ ляжаць. Часам дастаю і дзіўлюся як гэта мне атрымлівалася — сёння ўжо не ведала б ад чаго пачынаць.

У хаце Валянтыновіч Яня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF