Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Гайнаўскі напрамак — больш даступны

Яўген ВАПА

Хаця ўжо бліжэй канца студзеня, а я яшчэ на хвіліну прымаруджу ў гэтым месцы з тымі справамі, якія прынёс Новы год. Закрану менавіта справу не сусветнага, не агульнапольскага вымярэння, але нашага, лакальнага, вельмі важную для нас, аўтахтонаў, паміж Гайнаўкай і Беластокам. Урэшце стартануў пасля перапынку з 1994 года цягнік паміж абодвума гарадамі. І то не адзін, але адразу пяць пар у суткі ў абодва бакі. А маршрут аднаго з іх вядзе з Беластока ў Седльцы праз Гайнаўку і Чаромху. Спалучэнне ў пасляабедзенны час спрыяе ўсебаковай падрыхтоўцы да падарожжа. Значыць, ужо спакойна магу даехаць да прыпынку ў Вітаве і да бацькоўскага дому, як раней бывала, чатыры кіламетры пераадолець на сваіх дваіх. Пешая вандроўка гэта ўжо дробязь у параўнанні з тымі ўсімі гадамі цывілізацыйнай рэзервацыі на поўдні ваяводства. Усё дакладна пабачанае і пачутае з першых, рэйсавых дзён паміж абодвума гарадамі апісаў на нашых старонках у адным з папярэдніх нумароў наш нястомны вандраўнік Аляксандр Вярбіцкі. Тады нагадаю, каб прачытаць гэтае і іншае, варта зазірнуць на сайт e-niva.org, зарэгістравацца і зрабіць электронную падпіску на наш тыднёвік. Варыянтаў для чытачоў ёсць некалькі і прытым вельмі карысных. Тым, хто зробіць гадавую падпіску «Нівы», у якасці бонусу атрымае вельмі каштоўны, толькі што выдадзены фотаальбом газеты з архіўнымі здымкамі, якія з’яўляюцца жамчужынамі, паказваючымі мінулы час, месца і прастору (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF