Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Непатрэбны хакей

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошні тыдзень у эпіцэнтры беларускіх медыя і карыстальнікаў сацыяльных сетак нечакана апынуўся кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) і яго цёплы візіт у Мінск. Для мяне асабіста гэта сапраўды дзіўна. Ну, маладое пакаленне і яго рэакцыю на асобу такога персанажа сусветнага хакея як швейцарац Рэне Фазель яшчэ можна зразумець. Але вось наіўнасць старэйшых ужо цяжка паддаецца асэнсаванню. Нібыта зусім і не было 2014 года, калі ў Беларусі ўжо праходзіў адзін хакейны чэмпіянат планеты шчодра „падораны” ведамствам таго ж Фазеля. Праўда, хто каму і колькі падарыў больш, для шырокай публікі засталося невядомым. Няма чаго ведаць, для плебсу дастаткова і відовішча. А ў 2016 годзе чэмпіянат аддалі расейскім гарадам — Маскве і Пецярбургу. Аддалі, праўда, раней, але напомню, што перад 2016 годам ужо было ўварванне Расеі ва Украіну і акупацыя Крыма. Але IIHF нічога такога не заўважыла і нават размовы не вяла каб пазбавіць дзяржаву-агрэсара права на правядзенне спартовага форуму. І ўжо там, у Расеі, згаданы Фазель — тыповы прадстаўнік скрозь цынічнай заходнееўрапейскай бюракратыі, абдымаўся і ледзь не цалаваўся ўзасмок з тагачасным кіраўніцтвам турніру. Функцыянер, які ўзначальвае сусветны хакей аж з 1994 года (год пачатку кадэнцыі нічый больш тэрмін не нагадвае!?), нездарма быў узнагароджаны расейскім Ордэнам Дружбы ад Мядзведзева і Ордэнам Дружбы народаў ад Лукашэнкі. І гэта толькі афіцыйна вядомыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF