Ніва № 04 (3376), 24 студзеня 2021 г.

Гэта рэвалюцыя падказала нам песні (ч.2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ганна Кандрацюк: — Ваш рэпартаж палічылі найлепшай радыёперадачай 2020 года ў Польшчы. Для Вас Гран-пры — нечаканасць? Як Вы ўспрынялі такое вылучэнне?

Аліцыя Петручук: — Кожная ўзнагарода — прыемная. Аднак калі мы селі і пачалі працаваць, не думалі пра ўзнагароды. Думалі як патлумачыць людзям у Польшчы і ў Еўропе, якія амаль нічога не ведаюць пра Беларусь, што гэта такое. Патлумачыць, што ў беларусаў ёсць свая мова і культура, што сучасныя беларусы вельмі добра карыстаюцца ўсімі даступнымі сродкамі камунікацыі, што Беларусь гэта дзесяцімільённая, прамысловая дзяржава.

Зміцер Косцін: — Сама цырымонія была вельмі сціплая, з удзелам толькі намесніцы старшыні Краёвай рады радыёвяшчання і тэлебачання. І яшчэ былі камеры з радыёвай «тройкі» і «едынкі». Але калі адчытвалі ляўдацыю — я прызнаюся — у мяне былі слёзы на вачах. Увогуле, калі прыпамінаю сабе гэты рэпартаж, у мяне з’яўляюцца слёзы. Гэта вельмі асабісты этап у маім жыцці. Мы самі знішчалі крышку стэрэатыпы, якія існавалі доўгі час пра беларусаў. Жывучы дванаццаць гадоў у Польшчы, я безупынна быў вымушаны тлумачыць палякам які гэта народ, з якога я выводжуся. Не заўсёды было лёгка, трэба было прабіцца праз стэрэатып Лукашэнкі, калгасы, рускіх, Савецкі Саюз. У маёй памяці два дыяметральныя выказванні адной асобы, якая яшчэ ўвесну называла грамадзян Беларусі «рускімі з торбамі», а ў жніўні з захапленнем гаварыла пра беларусаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF