Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Не за гарамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У «Апавяданнях аб старой Варшаве» з пачатку ХХ стагоддзя выдатны польскі літаратар Віктар Гамуліцкі пісаў так: «У палове XVIII стагоддзя лік вернікаў уніяцкага абраду ў нашым горадзе вырас так, што стала патрэбным узвядзенне ім асобнага храма. Кароль Станіслаў Аўгуст сардэчна заняўся гэтай справай і, ахвяраваўшы ксяндзам-базыльянам частку Уяздоўскіх грунтоў, спрычыніўся да зацвярджэння Сеймам 1768 года ягонай пастановы дзеля выгады людзей рускага абраду...».

Ахвяраваны базыльянам пляц знаходзіўся пры сутыкненні цяперашняй вуліцы Пенкнай з Уяздоўскімі алеямі. Апрача пляца кароль ахвяраваў грашовую падмогу, што ў спалучэнні з уласным і сабраным шляхам складчын капіталам дазволіла скора прыступіць да будовы. «Закладзены былі фундаменты, вынесены да некаторай вышыні муры, зроблены часовыя гаспадарчыя і жылыя будынкі і на гэтым усё скончылася. Раптоўная смерць ксяндза Камаркевіча з Супраслі, які быў загадчыкам будовы і душою мерапрыемства, разбурыла планы і прынесла канец справе...».

Апусцелы пляц вярнуўся да свайго ранейшага ўласніка, а муры, якім не было суджана стаць будынкам, сталі руінай і датрывалі аж да 1824 года, калі часткова былі скарыстаны на новыя пабудовы, а часткова раскіданы. Працяглы час гэтае месца называлі базыльянскім фальваркам, а пазней Базыльянскай вуліцай, — гэтак Гамуліцкі. Зараз Базыльянская вуліца ў іншым месцы Варшавы — на Таргоўку, што з боку Беластока...

Вікіпедыя падае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF