Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Вершаўчытальня (4). Марш адыходзячага часу

Андрэй СЦЕПАНЮК

Сляды на снезе застаюцца коратка. Яны толькі праз хвіліну адзначаюць нашу прысутнасць на замерзлай зямлі. Вецер безупынна чысціць пляцоўку да жыццёвых танцаў. Чарговае прамінанне залезла ў галаву разам з адыходзячым годам і ўспамінамі, якія хочаш — не хочаш з’яўляюцца ў пролежнях памяці. З чым развітацца, а што прывітаць як новае. Дык можа ўсё ўжо было? Як бы не глядзець, разам з узростам разрастаецца хвіліна, калі за сабою маеш ужо больш чым перад сабою. І як рэагаваць, калі твая вучаніца ў першай парце на сцвярджэнне, што прыйшоў цяпер добры час і людзі ў трыццаць гадоў робяць ужо вялікія „кар’еры” са шчырасцю адказвае: „Божа, такія старыя?”.

Прабач за ўсё —

за боль і шчасце.

за пусты смех мой,

за слёзы ў вачах тваіх,

за маё шчырае каханне.

за дні,

якія я забраў...

Прабач за ўсё!

Можаш ісці.

Цябе я не віную.

твайму каханню ўжо канец,

маё яшчэ трывае.

Тваё жыццё дарогай ўлева,

маё направа ідзе...

— Жыццё то бой

які заўжды прайграеш.

Прабач за ўсё.

Міхась Шаховіч,

...Прабач за ўсё

* * *

Трэба шукаць сілы ў несвядомасці. Усё прадбачанае і выказанае нясе з сабою боль рэалізму. Боль часу, які не хоча затрымацца паводле нашага жадання. Як добра ўмець маўчаць пасярод мільёнаў слоў, якія падаюць побач нас як халастыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF