Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Саветы любілі самагонку і нашых дзяўчат (ч. 25)

Мікалай ПАНФІЛЮК

А хаткі нашых жыхароў былі ўжо пабудаваны ў час нямецкай акупацыі. Байцы бачылі, як нашы бацькі, мамы, бабулькі, дзеці пільнавалі сваю жывіну, зганялі статкі кароў у свае хлявы, і на панадворках яшчэ пасвіліся свінні. Можна было пачуць ад байцоў і такія словы: «Да ведь тут все кулаки и каждый имеет свой живой инвентарь...». Значыць, мы былі ў іх вачах кулакамі і наша месца толькі на Сібіры. Бо яны гэта жыва перажылі і таму няма чаму здзіўляцца. А адна з іх маладая жанчына-афіцэрка загнула матам: «Тут везде песок... но вода вкусная, не так, как на моей родине...». Відаць, яна пражывала над Волгай недзе ўнізе, дзе чарназём і стэп, і гною там не трэба, але з вадою і то смачнай, відаць, былі праблемы. І хто там пражываў з нашых людзей у час бежанства, маглі б гэта пацвердзіць, але іх ужо няма ў жывых. Але з некаторых кніжак рускіх класікаў я ўжо даўно пра гэта ведаю. А добрая вада — гэта галоўная аснова нашага штодзённага жыцця-быцця, як і хлеб штодзённы. Ёсць такая ў нас прыказка: «На пясочку маем хлеба патрошку, а гліна — гэта нына». Бо калі засуха, то гліна можа даць найгоршы плён і мінеральныя ўгнаенні нічога не памогуць, гэта так, як бы грошы кінуць у балота.

І ад байцоў можна было пачуць і такія словы: «Мы идём на войну и проливаем свою кровь, а они (нашы бацькі, хлопцы...) гуляют со своими женами, девчатами. Как это может быть?» Ну і з аднаго боку, мо палітычнага, мелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF