Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Мёд з малачком і іншае

(лук)

Сапёлкі. Пчолы былі іх запалам на працягу многіх гадоў. Гэта праца, адпачынак, натхненне для дзейнасці. Дзякуючы ім у Нараўцы быў створаны Двор Бортніка, якім кіруюць Марыя і Яўген Сапёлкі.

У Двары Бортніка размешчаны гатэль і рэстаран, акружаны дагледжанай прасторай з рознымі сюрпрызамі. Тут ёсць сажалка, дзіцячая пляцоўка, але ёсць і лячэбны дом для тэрапіі пчаліным паветрам, скульптуры на пчалярскую тэматыку і музей пад адкрытым небам са старымі вуллямі. Аднак гэта невялікая частка пчалярскіх калекцый Сапёлкаў. Іх запал бачны ў кожным куточку Двара Бортніка.

Пчаліныя скарбы можаце ўбачыць на сайце. У зале рэстарана «Царская камната» ў Двары Бортніка ля сцен стаяць вітрыны і ў іх толькі пчалярскія скарбы: медалі, манеты, лыжкі, сталовыя прыборы, статуэткі, бутэлькі і шмат іншых экспанатаў з пчалой у галоўнай ролі. У тым ліку тыя, што выстаўлены на першым паверсе будынка — іх некалькі тысяч.

— Гэта мой муж заразіў мяне запалам да пчол. Паходзіць з сям’і пчаляроў з Белавежскай пушчы, — тлумачыць Марыя. — На працягу многіх гадоў мы былі прафесійнымі пчалярамі, вялі пчальнік, у нас было каля 200 пчаліных сем’яў. Мы таксама збіралі розныя прадметы, звязаныя з гэтымі насякомымі, мёдам і пчалярствам. Марылі стварыць месца для паказу экспанатаў.

Паколькі было б цяжка спакусіць турыстаў наведваць музей у Нараўцы круглы год, сям’я Сапёлкаў вырашыла аб’яднаць яго з месцам для прыёму гасцей. Так што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF