Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

ХХVІІ Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі

Аляксей МАРОЗ

Сёлетні ХХVІІ Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі розніцца ад папярэдніх. З-за эпідэміі каранавіруса і забароны арганізаваць мерапрыемствы з удзелам публікі сустрэча арганізатараў агляду з непрафесійнымі мастакамі была адтэрмінаваная на люты 2021 года. Тады, калі дазволяць санітарныя абмежаванні, Гайнаўскі дом культуры сарганізуе фінісаж выставы і афіцыйнае падвядзенне вынікаў агляду. Для зацікаўленых аглядам жыхароў Гайнаўшчыны і турыстаў была арганізавана пленэрная выстава фотарэпрадукцый узнагароджаных і вылучаных прац. Рэпрадукцыі з вопісамі і прозвішчамі пераможцаў размешчаны на стэндах, прымацаваных да агароджы, якая аддзяляе плошчу Асяродка спорту і рэкрэацыі ў Гайнаўцы ад вуліцы айца Антонія Дзевятоўскага. Каля пленэрнай экспазіцыі затрымліваюцца гайнавяне і прыезджыя ды знаёмяцца з мастацкімі творамі жыхароў Гайнаўскага павета. Працы размешчаны пад вельмі старым, часткова знішчаным дубам, які помніць дрымучы лес Белавежскай пушчы. Яе ахвотна малявалі і рысавалі на сваіх работах удзельнікі гайнаўскага агляду непрафесійнага мастацтва.

— Спачатку ў Аглядзе непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі свае працы паказвалі каля дзесяці аўтараў. З часам агляд здабываў прызнанне новых творцаў. Мы намагаліся, каб шырэй прэзентаваць аматарскую творчасць жыхароў нашага рэгіёна і выхоўваць здольныя асобы. Прымаючы ўдзел у аглядзе, у Гайнаўскім павеце вядомасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF